~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Не воблака, а проста аблачынка... &keywords = аблачынка, дзяўчынка &abstract = Чытаць верш Яўгенія Янішчыц "Не воблака, а проста аблачынка..." &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Не воблака, а проста аблачынка... ====== Не воблака, а проста аблачынка\\ Загадкава плыве над галавой.\\ Смяюся я: вясёлая дзяўчынка, Як матылёк, ляціць над кладкай той... \\ Як добра ёй журыцца беспрычынна!\\ Да твару ёй і лета, і зіма...\\ Усміхнуся я: яшчэ бяжыць дзяўчынка Па кладцы той, якой даўно няма. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]]