~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Мова &keywords = Янішчыц, мова &abstract = Чытаць верш Яўгеніі Янішчыц "Мова" &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Мова ====== //Н .С. Гілевічу// \\ Чую тваю жаўруковую музыку\\ Ў скошаных травах мурожных,\\ Мова! Як сонца маё беларускае, \\ Ты свецішся словам кожным.\\ Цябе і заворвалі, і закопвалі.\\ I ўсё ж нашы продкі праз гора\\ Данеслі да нас цябе, родную, цёплую, \\ Жывую і непаўторную.\\ I калі ты мяне толькі паклічаш,\\ Памру за цябе без енку.\\ Нашу я любоў да цябе вялікую \\ У сэрцы сваім маленькім. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-прыедзь-у-край-мой-ціхі]]