Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-мамчына-сіла

Гэта старая версія дакумента!


Яўгенія Янішчыц — Мамчына сіла

Пачынае святлець,
Толькі дрэва – у раме.

…Як балюча хварэць
Пры наглядзе у мамы!

Бачыш рукі, што спрэс
Гатавалі, палолі.

Воля маміна – лес.
Доля маміна – поле.

«Вось з маліны настой.
Чабарэц. Цвет ліповы».

А сама пехатой –
Трэба сена і дровы.

«Ты папі. Анягож
Не адыдзе хвароба?»

А сама басанож
Па дажджы і калдобах.

А сама – за вадой
У галалёд і завею,
Покуль чахну журбой
І падняцца не ўмею,

Покуль трызню у сне
Жоўтым снегам і сінім.
…Голька дрэва ў акне
А ці маміна сіла?

Падобныя старонкі

  • яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мамчына-сіла.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki