~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Мамчына сіла &keywords = маміна, покуль, дрэва, сіла, дажджы &abstract = Чытаць верш Яўгеніі Янішчыц "Мамчына сіла" &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Мамчына сіла ====== Пачынае святлець,\\ Толькі дрэва – у раме.\\ \\ ...Як балюча хварэць\\ Пры наглядзе у мамы!\\ \\ Бачыш рукі, што спрэс\\ Гатавалі, палолі.\\ \\ Воля маміна – лес.\\ Доля маміна – поле.\\ \\ «Вось з маліны настой.\\ Чабарэц. Цвет ліповы».\\ \\ А сама пехатой –\\ Трэба сена і дровы.\\ \\ «Ты папі. Анягож\\ Не адыдзе хвароба?»\\ \\ А сама басанож\\ Па дажджы і калдобах.\\ \\ А сама – за вадой\\ У галалёд і завею,\\ Покуль чахну журбой\\ І падняцца не ўмею,\\ \\ Покуль трызню у сне\\ Жоўтым снегам і сінім.\\ ...Голька дрэва ў акне\\ А ці маміна сіла? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]]