Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-каліна-зімы

Гэта старая версія дакумента!


Яўгенія Янішчыц — Каліна зімы

Полымем зыркім душу апаліла.
Полымем белым ўзняло з небыцця.
…Ой жа зімой закіпае каліна,
Гронка яе — як надзея жыцця.

Позняя ягадка позняй спакусы.
Вэлюм маёвы растаў па вясне.
Запунсавела-прыпухлыя вусны
Свецяцца ціха-шчасліва праз снег.

Выберу сёння якую вандроўку,
Каб неўталоннай душы дагадзіць?
Светла аклікну каліну-сяброўку —
Сумам маім на мяне паглядзіць.

Белапушыстыя ўскінуты бровы.
Час замірання. I час адкрыцця.
Доля мая — нібы гронка любові
Б'ецца над сцішанай голькай жыцця.

Падобныя старонкі

  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-прыедзь-у-край-мой-ціхі
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
  • яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki