~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Каліна зімы &keywords = каліна, зіма &abstract = Чытаць верш Яўгеніі Янішчыц "Каліна зімы" &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Каліна зімы ====== Полымем зыркім душу апаліла.\\ Полымем белым ўзняло з небыцця.\\ ...Ой жа зімой закіпае каліна,\\ Гронка яе — як надзея жыцця.\\ \\ Позняя ягадка позняй спакусы.\\ Вэлюм маёвы растаў па вясне.\\ Запунсавела-прыпухлыя вусны\\ Свецяцца ціха-шчасліва праз снег.\\ \\ Выберу сёння якую вандроўку,\\ Каб неўталоннай душы дагадзіць?\\ Светла аклікну каліну-сяброўку —\\ Сумам маім на мяне паглядзіць.\\ \\ Белапушыстыя ўскінуты бровы.\\ Час замірання. I час адкрыцця.\\ Доля мая — нібы гронка любові\\ Б'ецца над сцішанай голькай жыцця.\\ \\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-прыедзь-у-край-мой-ціхі]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]]