творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-зона-святла
Гэта старая версія дакумента!
Яўгенія Янішчыц — Зона святла
Зялёны шум. Дарогі палатно.
І прагне, і шукае слова – слова.
Яшчэ не спіць у Мележа акно,
Яшчэ святло не гасне ў Куляшова.
Зялёны святлафор а ці імгла,
Наперадзе дыстанцыя ці фініш?
Жыццё,
жыцця ты іншага не мысліш
На катарзе любові і святла!
Аціхнуць спрэчак трэскі. Схлынуць стрэсы.
Дарога сцежку выбера ў глушы.
І некаму пажаліцца на бессань,
На непагоду ў свеце і ў душы.
Ды ў час, калі шукае слова – слова,
Знябыўшы тлусты тлум і мітусню,
Агеньчык цыгарэты Куляшова
І журавіны Мележа – прысню.
Падобныя старонкі
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
- яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-зона-святла.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1