~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Зона святла &keywords = слова, зялёны, куляшова, шукае, мележа &abstract = Чытаць верш Яўгеніі Янішчыц "Зона святла" &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Зона святла ====== Зялёны шум. Дарогі палатно.\\ І прагне, і шукае слова – слова.\\ Яшчэ не спіць у Мележа акно,\\ Яшчэ святло не гасне ў Куляшова.\\ \\ Зялёны святлафор а ці імгла,\\ Наперадзе дыстанцыя ці фініш?\\ Жыццё,\\ жыцця ты іншага не мысліш\\ На катарзе любові і святла!\\ \\ Аціхнуць спрэчак трэскі. Схлынуць стрэсы.\\ Дарога сцежку выбера ў глушы.\\ І некаму пажаліцца на бессань,\\ На непагоду ў свеце і ў душы.\\ \\ Ды ў час, калі шукае слова – слова,\\ Знябыўшы тлусты тлум і мітусню,\\ Агеньчык цыгарэты Куляшова\\ І журавіны Мележа – прысню. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]]