творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-дзевятнаццаць
Гэта старая версія дакумента!
Яўгенія Янішчыц — Дзевятнаццаць
Цяпло раптоўнае адлігі —
I свет нанова маладзён.
I ў звоне дзён разносяць крыгі
Твайго святла празрысты звон.
Плыве шырокі свет страката
То палявою, то лясной…
I чым жыве старая хата —
Вядома толькі ёй адной!
Зняла дзяўчынка басаножкі,
Лясны мурог да ног прылёг.
…Яшчэ для першае падножкі
Не узышоў чартапалох!
Сукенку лёгкую трапеча
Вятрэц, наіўны і сляпы.
Яшчэ для горкае сустрэчы
У шыпшын не выраслі шыпы!
I ты бяжыш насустрач свету,
Нібыта ў ім не існуеш.
I для бяздомнага паэта
Пралесак крохкі лёс нясеш.
Падобныя старонкі
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
- яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-дзевятнаццаць.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1