~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Дзевятнаццаць &keywords = дзяўчынка &abstract = Чытаць верш "Дзевятнаццаць" Яўгеніі Янішчыц &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Дзевятнаццаць ====== Цяпло раптоўнае адлігі —\\ I свет нанова маладзён.\\ I ў звоне дзён разносяць крыгі\\ Твайго святла празрысты звон.\\ \\ Плыве шырокі свет страката\\ То палявою, то лясной...\\ I чым жыве старая хата —\\ Вядома толькі ёй адной!\\ \\ Зняла дзяўчынка басаножкі,\\ Лясны мурог да ног прылёг.\\ ...Яшчэ для першае падножкі\\ Не узышоў чартапалох!\\ \\ Сукенку лёгкую трапеча\\ Вятрэц, наіўны і сляпы.\\ Яшчэ для горкае сустрэчы\\ У шыпшын не выраслі шыпы!\\ \\ I ты бяжыш насустрач свету,\\ Нібыта ў ім не існуеш.\\ I для бяздомнага паэта\\ Пралесак крохкі лёс нясеш. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]]