~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Голас з акцэнтам &keywords = акцэнтам &abstract = Чытаць верш Яўгеніі Янішчыц "Голас з акцэнтам" &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Голас з акцэнтам ====== Маўчаць невыносныя сцены.\\ Далёка за поўнач не сплю.\\ Твой голас з магічным акцэнтам\\ Скрозь горкую ростань лаўлю.\\ \\ Лятунак, сяйво, даварога\\ Ці выраю спознены клін?\\ Дык дзякуй, служанка-дарога,\\ За крохкую радасць хвілін!\\ \\ Па каліўцу ласкі, па промню\\ Ляціць у акно светлыня.\\ Забудуся, але запомню\\ Дыханне шчаслівага дня.\\ \\ Вясковы, сталічны, трагічны,\\ Імя сваё, век, назаві!\\ О, гэты світанак магічны\\ З акцэнтам шчымлівай любві... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]]