~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Вячэрнія радкі &keywords = пакуль &abstract = Чытаць верш Яўгеніі Янішчыц "Вячэрнія радкі" &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Вячэрнія радкі ====== Забыць на момант дробязі і гора, І свет чытаць нанова, па складах,\\ І ў непагадзь шукаць сабе надвор’я\\ У музыцы, у людзях, у радках. Зліюся непадзельна з мовай ночы\\ Далей ад чутак і перасцярог,\\ Аж цемната пакуль не выесць вочы\\ І першы промень выдаць не захоча\\ Па-здрадніцку – ад галавы да ног.\\ Ну, а пакуль дыктуе сябра-вечар\\ Мне лініі няўлоўных часам рыс.\\ І вобраз нада мной ужо трапеча\\ Адноўлена, нібы вясновы ліст.\\ Сама ў сябе як след яшчэ не веру.\\ Ды словы распускаюцца, як мак.\\ І падае на белую паперу\\ Наспеўшай думкі старажытны знак. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]]