~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Бацькава дарога &keywords = дарога &abstract = Чытаць верш Яўгеніі Янішчыц "Бацькава дарога" &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Бацькава дарога ====== Прымаўку — «твая дарога — ад печы...» —\\ Не знаў. Ці знаць не любіў,\\ А ўзвальваў сам дарогу на плечы,\\ Колькі бачыў — столькі хадзіў.\\ \\ Перамераны ўсе тутэйшыя вёрсты.\\ Перамераны поле, лес, сенажаць.\\ I дарога твая, нібы леты ды вёсны,\\ Засынала ў дванаццаць. Прачыналася ў пяць.\\ \\ Смольны дух ад утульнай ватоўкі\\ Прыносіў у дом лясны камандзір.\\ ...З лясоў Кыштоўкі ляцелі паштоўкі —\\ Была адкрыта табе і Сібір. \\ Была адкрыта табе трывога\\ За дзень наступны. За рэчку з ляском,\\ Пакуль сама на цябе дарога\\ Не ўпала жоўтым балючым пяском... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]]