~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Абеліскі &keywords = ёсць &abstract = Чытаць верш Яўгеніі Янішчыц "Абеліскі" &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Абеліскі ====== //Васілю Быкаву// \\ Жывём, як светлай памяці зарок. Дзе б ні было – у Гродна, а ці ў Мінску,\\ З нас кожны мае ціхі свой куток\\ І ў ціхім тым кутку – па абеліску.\\ \\ Іх падымаць і ставіць ёсць каму...\\ Да помнікаў іду не са слязамі.\\ Калі вы маўчыцё, то ўсё таму, Што самае галоўнае сказалі!\\ \\ Мой абеліск! Няпраўда, што мяжа Гадоў нас раздзяляе вінавата. Бо я прыходжу не за тым, каб жаль\\ Аддаць спаўна, а як сястра да брата. \\ Я ведаю: ёсць час скупы і горкі, Ёсць міг, калі у подзвігу сваім Жывыя ўсё ж звяртаюцца да мёртвых\\ І мёртвыя адказваюць жывым! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]]