~~META: title = Яраслаў Пархута — Тройчы забіты &keywords = захацеў, забілі, зямлі, чакае, тройчы, забіты &abstract = Чытаць кароткую навелу Яраслава Пархуты "Тройчы забіты" &iftrue = nan ~~ ====== Яраслаў Пархута — Тройчы забіты ====== Яго прасілі:\\ – Вырві карані свае з зямлі гэтай, ідзі за намі. Толькі ў нас цябе чакае багацце.\\ Не вырваў. Не пайшоў. Не захацеў багацця таго. I яго забілі.\\ Яму прапаноўвалі:\\ – Адрачыся веры свае, прымі нашу. Толькі сярод нас цябе чакае слава.\\ Не адрокся. Не прыняў. Не захацеў славы тае. I яго забілі.\\ Яму загадвалі:\\ – Забудзь матчыну мову, назаўсёды пакінь народ свой. Толькі ў нас ты адчуеш сябе шчаслівым.\\ Не забыў. Не пакінуў. Не захацеў шчасця таго. I яго забілі.\\ ...Тройчы забіты, ён застаўся навечна СЫНАМ зямлі сваёй. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-журавы]] * [[творы/яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-апошні-гусляр]] * [[творы/яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-снегавічок]] * [[творы/яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-бомжык]] * [[творы/яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-птушыны-інтэрнат]]