Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яраслаў-пархута:яраслаў-пархута-дразды

Гэта старая версія дакумента!


Яраслаў Пархута — Дразды

Сонца прыгравала ў плечы. Зрэдку налятаў ветрык, прабягаў па верхавінах елак, і яны пачыналі сеяць на дол крылатыя семкі. Цішынёю і спакоем жыў лес. Ды раптам паблізу нехта свіснуў. Раз. Другі. Падумалася: мо хлапчукі прыбеглі? Ажно не. Пераклікаліся дразды.
– Чу-еш, чу-еш, чу-еш! – гукаў адзін.
– Чую, чую, чую! – далятала здаля.
– Дзе ты, дзе ты?
– Вось тут, вось тут!
– Ляці-ляці-ляці!
– Па-чча… пача… пачакай! Пап’ю вадзіцы. Вадзіцы пап’ю!
– Папі-папі-папі! – пагаджаўся той.
Недзе па другі бок бору пачуўся матацыклет. Ён, відаць, забуксаваў па раскіслай лясной дарозе, бо ўсё траскацеў і траскацеў.
– Ці чуеш? Ці чуеш? – занепакоіўся дрозд, што быў бліжэй да мяне.
– Ліха з ім! – адказаў напарнік. – Ляцім!
I дразды паляцелі. Я цяпер чуў толькі прыглушаны адлегласцю птушыны неспакой:
– Ці сіта ўзяў? Нясі сітам вадзіцу. Ва-дзі-цу!.. Я прыспешыў крок. Няхай дамаўляюцца. Іхняя пара!

Падобныя старонкі

  • янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл
  • янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-
  • птушкі-шчасця
  • янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць
  • янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-
творы/яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-дразды.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki