~~META: title = Яраслаў Пархута — Бусько &keywords = буська &abstract = Чытаць апавяданне Яраслава Пархуты "Бусько" &iftrue = nan ~~ ====== Яраслаў Пархута — Бусько ====== Да буслоў у нас адносіліся з нейкай пяшчотнай павагай. Называлі не інакш як буськамі. I кожны стараўся, каб на яго котлішчы жыла гэтая птушка. Лічылася нават, што тады хату міне маланка, што ў сям’і будзе шчасце.\\ Але тое было калісьці. Асушылі суседнія балоцейкі, выпрасталі рачулкі, спусцілі ваду – і буські пакінулі вёску.\\ ...Палявой дарогаю вяртаюся дамоў. Хмарна. Церусіць дождж. Паказаліся першыя хаты. Перад імі, заместа колішняй лугавіны, – цямнее пярэстая ралля. «Заглыбака пусцілі плугі, – падумалася. – Ажно да глею дасталі». На ўскрайку раллі заўважаю буська. Мурзаты і ўсё роўна як сонны хадзіў ён пад дажджом. I ні тае паставы, ні тае грацыёзнасці, што мы прывыклі бачыць у гэтых птушак, – адна заклапочанасць.\\ На душы прыкра: «Бусько месіць гразкую раллю і здзіўляецца: а што гэта сталася, пакуль быў у выраі?..»\\ Мы часам такое пытанне і не задаём сабе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-снегавічок]] * [[творы/яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-птушыны-інтэрнат]] * [[творы/яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-апошні-гусляр]] * [[творы/яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-журавы]] * [[творы/яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-бомжык]]