~~META: title = Яраслаў Пархута — Ажынавы дзень &keywords = есць, малінаўка, ажына &abstract = Чытаць апавяданне Яраслава Пархуты "Ажынавы дзень" &iftrue = nan ~~ ====== Яраслаў Пархута — Ажынавы дзень ====== Якая тады ажына ўрадзіла! На дзіва ўсяму свету. Мы паехалі ў лес, як толькі дачуліся пра гэта. I адразу, скраечку, натрапілі на ягады. Сузор’ямі звісалі яны з гнуткіх галін, і кожная ягадзіна нагадвала гняздзечка ластаўкі.\\ Ты стаяла па той край ажынавых кустоў і ціха казала:\\ – А тут ажыну малінаўка дзяўбла...\\ Я засмяяўся:\\ – Хіба малінаўка есць ажыны? Ёй і маліны хапае!\\ – Есць, есць! – не пагадзілася ты, і рукі твае запрацавалі шпарчэй.\\ Я тады пабойваўся, каб не скалолася, не нарабіла драпін, бо ажынавыя пруты – быццам дрот калючы. Заўважыў яшчэ: ажына была такая расяная – як твае вочы. I ад ягад ішоў п’янлівы-п’янлівы пах...\\ Мы потым сядзелі пры лясной дарозе, на цёплым пляскатым камені і чакалі спадарожнай машыны.\\ I абаім хацелася, каб як найдаўжэй не было яе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-журавы]] * [[творы/яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-снегавічок]] * [[творы/яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-птушыны-інтэрнат]] * [[творы/яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-апошні-гусляр]] * [[творы/яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-бомжык]]