Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ян-чачот:ян-чачот-яна-далёка

Гэта старая версія дакумента!


Ян Чачот — Яна далёка

Трызню табою, адзінай,
О маё шчасце, дзяўчына!
Дзе ты, жыццё маё, ранне,
Ты, маё ў свеце каханне?
Ты за той дальняй смугою!
Не за адной ты гарою,
Не за аднымі барамі,
Не за аднымі гарамі!

Дзеляць нас земляў абшары,
Горы, лясы, нібы хмары,
Дзеляць аблокаў чароды,
Розныя дзеляць народы.
Ці калі ўбачу цябе я?
Ці я прайду скрозь завеі,
Тыя між намі абшары,
Горы, лясы, нібы хмары?

Падобныя старонкі

  • ян-чачот/ян-чачот-песні-і-балады
  • ян-чачот/ян-чачот-паэзія-30-40-гг-хіх-ст
  • ян-чачот/ян-чачот-свіцязь
  • ян-чачот/ян-чачот-яжовыя-імяніны
  • ян-чачот/ян-чачот-о-ты-край-мой-нешчаслівы
творы/ян-чачот/ян-чачот-яна-далёка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki