~~META: title = Ян Чачот — Як то добра, калі мужык... &keywords = зімою, арэ, сее, жыта, карчме &abstract = Верш Яна Чачота "Як то добра, калі мужык..." &iftrue = nan ~~ ====== Ян Чачот — Як то добра, калі мужык... ====== Як то добра, калі мужык\\ Трэзвы, гаспадарны!\\ Для такога ў цэлым року\\ Жадын час не марны!\\ Снягі таюць, ён гародзіць\\ Кольмі, што зімою\\ І навазіў, і начасаў\\ Добраю парою.\\ Ёсць у яго і лучыва,\\ І дроў многа клетак:\\ Будзе чым варыці кашу\\ Ўсё лета для дзетак.\\ Вясна блісне, ён гной возіць,\\ І арэ, і сее,\\ Косіць лугі, сенажаці,\\ Нім жыта даспее.\\ Хлеба мае і не ходзіць\\ Вясною на меркі,\\ Бо зімою ён не лыкаў\\ У карчме з кватэркі,\\ Леткам жонка і дзяўчаты\\ Жнуць жыта, ярыну,\\ А ён звозіць, а ён зносіць\\ Ўсё у хараміну.\\ Папар арэ і малоціць,\\ Зноў сее у полі;\\ І працуе, рад і весел\\ З мужыцкае долі.\\ Ніколі ён не шукае\\ У карчме вяселля,\\ І не ляжыць так, як хворы,\\ Ўвесь дзень для пахмелля.\\ Ён у святой у царкоўцы,\\ На таргу бывае;\\ Бога, пана, сваю хату\\ І работу знае.\\ А захоча пагуляці,\\ У дом спросіць госці;\\ Тады сабе чарку водкі\\ Вып’е да вашмосці. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-паэзія-30-40-гг-хіх-ст]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-о-ты-край-мой-нешчаслівы]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-яжовыя-імяніны]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-песні-і-балады]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-свіцязь]]