~~META: title = Ян Чачот — Яжовыя імяніны &keywords = Чачот, яжовыя, імяніны &abstract = Чытаць драматычную паэму Яна Чачота "Яжовыя імяніны" &iftrue = nan ~~ ====== Ян Чачот — Яжовыя імяніны ====== //**Цівун:**// Чулі мы гэта, што есць вашэць украінец\\ І контэнт, што ўрадзіўся у жызнай краіне,\\ Як абачыў, што ў нас нявелькі дзядзінец,\\ Сказаў: "Як бжыдка мешкаюць ліцвіне!"\\ \\ У вас вельмі хароша! Хаты − злепкі з гною,\\ Бо лесу не маеце, усё астровы пусты.\\ Вы ся заляцаеце жытам, пшаніцою,\\ Бо ў вас грунт харошы, чарназемны, тлусты.\\ \\ За што ж мы ся не дзівім, што вашы чумакі,\\ Шукаючы ў нас зыску (мы больш маем грошы),\\ Смалою аблеплены, лезуць, як слімакі,\\ Над валацугу большай няма ім раскошы.\\ \\ Аднак мы ім назоліць не хочам ніколі;\\ І ты, мілы панічу, не смейся з нас, просім.\\ Усё гэтта дзеецца па нябескай волі.\\ Гультай часты − гдзе добра, мы больш працы зносім.\\ \\ Пагадземся. Мы людзі добрае ёсць душы:\\ Не будзь і ты ніколі ліхім, панічэнку,\\ Не трэба ламаць тае, скуль груш дастаў, грушы,\\ Помні, што ты учышся ў нашым Віленку.\\ \\ Згода. Але сягоння мы ся даведалі,\\ Што вашы імяніны, святога Язэпа,\\ А каб вы к сабе нашу прыхільнасць пазналі,\\ Ідзем гэтта, не седзім у хаце, як мазэпа.\\ \\ Будзем цябе віншаваць. Я есць цівун з двара,\\ Гэта сельскі дзесятнік, ён лысіну гладзіць,\\ Ён знаець іспраўніка, знаець асэсара,\\ Маскалёў на кватэру, як чартоў, нам садзіць.\\ \\ Там войт, што уса круціць, чалавек бывалы,\\ Быў у Гданьску, у Кралеўца плаваў на усціне.\\ Ось там стаіць маладзец, жаўнер дасканалы,\\ Ён, бядак, кабылінку з’ядаў у Мадліне.\\ \\ Там у куце музыка: як ён добра граець.\\ "Свіне ў рэпе", і "Дзюбу",і польскія танцы.\\ А гэта ёсць Алёнка, вочы ў дол спускаець,\\ А там бачу Эльжбетка у сіняй катанцы.\\ \\ Но, зачнійце, дзявочкі, пану заспявайце,\\ Ён вам дасць па ўстужочцы, борзда зачынайце.\\ //**Хор дзяўчат:**// Што ж мы вашэці скажам,\\ Простыя з сяла дзяўчата?\\ Якія ж песні звяжам?\\ У нас мысль не багата!\\ \\ Але як мыслім, чуем,\\ Так табе заспяваем,\\ Так цябе павіншуем,\\ Няшчырасці не знаем.\\ \\ Лісічка, жоўты грыбок,\\ Слімакоў не баіцца;\\ Не точыць яго чарвячок,\\ Ён у лесе здароў блішчыцца.\\ \\ Конік па полю дурэе,\\ Хоць копы вазіць не дбае,\\ Салавей харашо пее,\\ Самічку к сабе склікае.\\ \\ Будзь, як лісічка, здаровы,\\ Як конік, вясёл пры трудзе;\\ Нех твае пісма, размовы,\\ Як салаўя голас, будзе! \\ //**Хор хлопцаў:**// Мы ад сахі, ад бараны.\\ Мала вам спяваці будзем!\\ Чытаць, пісаць не учаны,\\ Ат сабе троха загудзем.\\ \\ Колька ў снопе есць зярнетак,\\ Толька жый шчаслівых летак;\\ А калі замнога гэта,\\ Аглядай сотнае лета.\\ \\ Колька за адным пакосам\\ Касец добры траў схэндожыць,\\ Толька табе перад носам\\ Бог няхай чырвонцаў зложыць.\\ \\ А як мы заўшэ да леса\\ Ад некрутаў уцякаем,\\ Так няхай бяда да беса\\ Уцячэ, нех ей не знаем.\\ \\ Няхай цябе панны любяць\\ І часта просяць зазулькі,\\ Калі з табой ся зашлюбяць\\ І ад’едуць ад матулькі.\\ //**Хор дзяўчат:**// Сонка ясна, харашое,\\ Пшанічка роўная сонцу,\\ Малачко смачна, бялое,\\ Аж блішчыцца у даёнцы.\\ \\ Але нашая паненка\\ Яснейная есць і бельшая;\\ Яна пекна, усютэнка\\ Цнатліва і разумная.\\ \\ Нараім табе свацею\\ Жычліву, мілы панэнку;\\ Яна цябе злучыць з нею,\\ Будзеш мець красну жанэнку.\\ \\ Ужо даўно шчабятала\\ Сарока нам на паркане;\\ Яна мілага казала,\\ Да едзь жа сь ты да нас, пане!\\ \\ Прымуць там з хлебам, солею,\\ Там пачцівых людзей любяць,\\ Звянчаеш панны надзею,\\ З нею цябе ўгоць пашлюбяць.\\ //**Хор хлопцаў:**// Да мы чулі, вельмі брыдка\\ Аб вашэці гутарылі:\\ У ксенжках заслепен вшытка,\\ Да паннаў се не пшымілі.\\ \\ Панна Гертруда за сцянай\\ Мешкаець у Ежаўскега,\\ А юж ні ўвечар і рана\\ Не хцэ ён карыстаць з тэга.\\ \\ Папраўся, мілы паночку,\\ Любі ладныя дзяўчата;\\ Я ўчорай чуў у шыночку:\\ "Трэба травіць млоды лята\\ \\ На каханю пры дзяўчыне,\\ Бо калі старасць завіта,\\ Вшыстка прыемнасць міне\\ І з раскошыў той час − квіта!"\\ \\ Добра той, пане, казаў,\\ А ён быў убран у праку;\\ Мусеў то троха пазнаў,\\ Што ў паноў есць да смаку.\\ **//Войт://** Што ж маўчыце? Ці вам се ўжо песні урвала,\\ Ці вы іх так складаці умееце мала?\\ //**Адзін са спевакоў:**// Не, бацька, у нас песні, колька рыб у Нёмні,\\ Але на тое, мілы галубчыку, помні,\\ Што мы па-рускі пеем, а нашы панове\\ Па-польскі ўсё гавораць; кепска нашай мове!\\ Можа ім ушы, казёл бэкем як свідруець.\\ Але для добрай волі пан нам то даруець.\\ //**Другі са спевакоў:**// Но ты яшчэ, Мікіта, запей тую песню,\\ Што для сваёй Алёнкі зрабіў напрадвесню.\\ Нім у поле пагоніш твае бычкі спаслы,\\ Яшчэ цяпер зімою пхай сена у яслы;\\ Нім пад ценем халодным запяеш дубровы,\\ Спявай на імяніны цяпер Язэповы.\\ //**Мікіта:**// О, мая ж ты зорка ясна,\\ Доўга ж цябе любіць буду,\\ Уздыхаць яшчэ напрасна\\ І цярпець на сэрцы нуду?\\ \\ Не будзеш ты літавацца\\ Над няшчасным Мікітою?\\ Час табе, міла, пазнацца,\\ Што ты для мяне мукою.\\ \\ Цярплю доўга, выглядаю\\ Пацехі ад цябе, люба;\\ Няхай жа ўжо яе маю,\\ Не будзь ты для мяне згуба.\\ \\ Ці ж дагэтуль не пазнала,\\ Што я за табою гіну?\\ Хочаш жа, каб аглядала\\ Маей смерці гадзіну?!\\ \\ Пазнай, любая Аленка,\\ Тваё шчасце, тваю долю;\\ Будзеш меці усютэнька,\\ Панюю дам табе волю.\\ \\ У мяне сотня авечак\\ Па зялёнай ходзіць пашы;\\ Кароў, бычкоў, целушэчак\\ Поўны есць аборы нашы.\\ \\ Чарназемны мае нівы,\\ Пшаніцу родзяць буйную;\\ Садок есць, у нём грушы, слівы,\\ Хату маю некурную.\\ \\ Не будзеш меці швагеркі\\ Ані з дзевера назолы;\\ Я не прывык да кватэркі,\\ Будзеш жыці, як анёлы.\\ \\ Не вельмі се тож і брыдкі,\\ Глядзеўся ў чыстам ручаю;\\ Гэта ужэ былі б збыткі\\ Назваць мяне негадзяю.\\ \\ Эй, любі мяне, Алёнка,\\ Застань маею жаною;\\ Узойдзе для нас шчасця слонка,\\ Добра будзець з Мікітою.\\ **//Дзесятнік://** А цо? Як жэ сен здае пану Язэпові?\\ Чы адмовіш пахвалы нашэму спевові?\\ Хоця ж мы не шукаем жаднэй стонд пахвалы;\\ Адкрыць нашэ Васпану сэрцэ, замяр цалы.\\ \\ Бо мы Вашэці любім, Вашэць − панэк грэчны,\\ Разумны і научны, людзям пажытэчны.\\ Не так, як той асэсар, цо валіць сто у спіну,\\ Кеды міль тры не уеду на едну гадзіну.\\ \\ Нашы ўпраўдзе спеваня не так ест учоны,\\ Як тые, цом я слышаў у справніка жоны,\\ Ктора лежанц пад ценём выцеклэй бярозы,\\ Чытала, ушыстка крычанц: "Козы, мае козы,\\ \\ Дапнісе муй каханы, поверні, Дапнісе,\\ Там ест тобе маліны у кошы чы ў місе".\\ А хоць мы не Дапнісы пані справніковы,\\ Аднак не для прапорцы ест на карку гловы.\\ \\ Трэба е розвеселіць: ну ж мы да бутэлькі\\ І кеды немаш мёду, то хлісьнем гарэлкі.\\ А крычанц "Нехай жые Язэп сэтны лята!",\\ Будзем піць, скакаць, співаць і дрвіць з беды свята. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-о-ты-край-мой-нешчаслівы]] * [[постаці/ян-чачот]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-паэзія-30-40-гг-хіх-ст]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-песні-і-балады]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-свіцязь]]