Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ян-чачот:ян-чачот-развітанне-касцюшкі-з-юліяй

Гэта старая версія дакумента!


Ян Чачот — Развітанне Касцюшкі з Юліяй

1
А калі паедзеш, дык бывай,
Пра маё каханне ўспамінай!
Ты ў чужых краінах будзеш жыць,
Я цябе няспынна буду сніць.

2
А калі паеду, з Богам будзь,
Пра маё каханне не забудзь.
У якіх краінах мне б ні быць,
Юліяй адзінай буду жыць.

3
Хоць разлучыць, можа, доля нас,
Любасць пераможа нават час.
Ты ў чужых краінах будзеш жыць,
Я цябе няспынна буду сніць.

4
Гэта падарожжа ў дальні край,
Дык навек мне, можа, ад’ю дай!
Мо я не вярнуся з даляў тых,
Дай зары нап’юся з воч тваіх.

5
О мая заранка! Як мне быць?
Рана ў сэрцы, рана. Так баліць!
Зараз ад’язджаю. З Богам будзь.
Любая… Кахаю… Не забудзь…

6
Ты ўжо ад’язджаеш — ах, бывай.
Пра маё каханне ўспамінай!
Ты ў чужых краінах будзеш жыць,
Я цябе няспынна буду сніць.

Падобныя старонкі

  • ян-чачот/ян-чачот-паэзія-30-40-гг-хіх-ст
  • ян-чачот/ян-чачот-свіцязь
  • ян-чачот/ян-чачот-песні-і-балады
  • ян-чачот/ян-чачот-яжовыя-імяніны
  • ян-чачот/ян-чачот-о-ты-край-мой-нешчаслівы
творы/ян-чачот/ян-чачот-развітанне-касцюшкі-з-юліяй.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki