~~META: title = Ян Чачот — Развітанне Касцюшкі з Юліяй &keywords = развітанне, Касцюшка, Юлія &abstract = Чытаць верш Яна Чачота "Развітанне Касцюшкі з Юліяй" &iftrue = nan ~~ ====== Ян Чачот — Развітанне Касцюшкі з Юліяй ====== 1\\ А калі паедзеш, дык бывай,\\ Пра маё каханне ўспамінай!\\ Ты ў чужых краінах будзеш жыць,\\ Я цябе няспынна буду сніць.\\ \\ 2\\ А калі паеду, з Богам будзь,\\ Пра маё каханне не забудзь.\\ У якіх краінах мне б ні быць,\\ Юліяй адзінай буду жыць.\\ \\ 3\\ Хоць разлучыць, можа, доля нас,\\ Любасць пераможа нават час.\\ Ты ў чужых краінах будзеш жыць,\\ Я цябе няспынна буду сніць.\\ \\ 4\\ Гэта падарожжа ў дальні край,\\ Дык навек мне, можа, ад’ю дай!\\ Мо я не вярнуся з даляў тых,\\ Дай зары нап’юся з воч тваіх.\\ \\ 5\\ О мая заранка! Як мне быць?\\ Рана ў сэрцы, рана. Так баліць!\\ Зараз ад’язджаю. З Богам будзь.\\ Любая... Кахаю... Не забудзь...\\ \\ 6\\ Ты ўжо ад’язджаеш — ах, бывай.\\ Пра маё каханне ўспамінай!\\ Ты ў чужых краінах будзеш жыць,\\ Я цябе няспынна буду сніць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-паэзія-30-40-гг-хіх-ст]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-свіцязь]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-песні-і-балады]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-яжовыя-імяніны]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-о-ты-край-мой-нешчаслівы]]