~~META: title = Ян Чачот — О ты край мой нешчаслівы... &keywords = Чачот, край, мой, нешчаслівы &abstract = Чытаць верш Яна Чачота "О ты край мой нешчаслівы..." &iftrue = nan ~~ ====== Ян Чачот — О ты край мой нешчаслівы... ====== О ты край мой нешчаслівы!\\ Дзе ж твае ўсе абаронцы?\\ Ці ўжо ўбачыць твае нівы\\ Шматчаканай волі сонца?\\ \\ Вораг, глянь, грабе адкрыта\\ Дар найшчодры твайго поля,\\ Ад тваіх ахвяраў сыты,\\ Ён смяецца з нашай долі.\\ \\ Цноты продкаў топча, памяць\\ Аб табе ён выдраць хоча\\ І за плач па волі пляміць\\ І карае нас ахвоча.\\ \\ Робіць з нас ён братабойцаў,\\ Сее ў душах злосць зацята.\\ Ну ж і час: сын, бацьку бойся,\\ Бойся ўсюды, браце, брата!\\ \\ О ты край мой нешчаслівы!\\ Дзе ж твае ўсе абаронцы?\\ Ці ўжо ўбачаць твае нівы\\ Шматчаканай волі сонца?\\ \\ Калі ж дзецям, што ў прыгоне,\\ Шчасце-долю высняць маткі?\\ І калі выбранцаў скроні\\ Вы ўвянчаеце, дзяўчаткі? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-песні-і-балады]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-свіцязь]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-яжовыя-імяніны]] * [[постаці/ян-чачот]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-паэзія-30-40-гг-хіх-ст]]