~~META: title = Ян Чачот — Да мілых мужычкоў &keywords = бог, слухаць &abstract = Верш Яна Чачота "Да мілых мужычкоў" &iftrue = nan ~~ ====== Ян Чачот — Да мілых мужычкоў ====== Ды і я вам памагу Песеньку спяваці, Ды і я ж між вамі ўзрос Пры бацьку і маці. \\ І мне Бог на свеце даў Гора гараваці, Штобы лепш я вас любіў І ўмеў спагадаці. \\ Ой, што ж вы напелі тут, Ды якога дзіва! Шкода, што на голас ваш Старонка драмліва. \\ Але як прачнецца з сну Гэта Дабрадзейка, Пэўна, будзе слухаць вас Лепш, як салавейка. \\ Будзем колісь так і мы, Як тыя гуралі, Што пан даў ім есць і піць, Яшчэ й грошы бралі. \\ Трэба толькі слухаць нам Рады таго татка, Што то казаў гараваць, Каб аджыла хатка. \\ Толькі, мусіць, той сынок Не піў, як мы, водкі, А то б яму вялеў ён: Кінь і мёд салодкі. \\ Ой, гаруйма, братцы, мы, Кіньма горку жлопель, Што не з жыта гоняць ўжо, А з аўса, з картопель. \\ Кіньце першы, жонкі, вы, Мілыя дзяўчаты, Доля, шчасце зачне жыць, Дзе цвяроза хата. \\ Благаславіць будзе Бог Ў каморы, аборы, І не будзе такі люд Бяссільны, як хворы. \\ Ой, каб колісь нам дажыць Да такой паправы, То запеў бы з вамі я, Што нам Бог ласкавы! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-свіцязь]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-о-ты-край-мой-нешчаслівы]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-яжовыя-імяніны]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-песні-і-балады]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-паэзія-30-40-гг-хіх-ст]]