Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ян-баршчэўскі:ян-баршчэўскі-сын-буры

Гэта старая версія дакумента!


Ян Баршчэўскі — Сын буры

У другой гісторыі сляпы Францішак прыгадвае сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які называў сябе Сынам Буры.
Сустрэча адбылася падчас навальніцы. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Грымоты і маланкі не палохалі яго, а забаўлялі. У гаворцы са сляпым Францішакам чалавек прызнаўся, што любіць слухаць шум ветру, глядзець на аграмадзіны чорных хмар і на пажары перуноў. Ён распавёў пра Сына Шчасця, які жыве ў багатым палацы, і Сына Цярпення, які жыве ў хаце пад саламянай страхою.
Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблокамі кружаць арлы. Хлопец вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі…

Падобныя старонкі

  • пасля-буры
  • ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-назначэнне-фантастычнага-ў
  • бура
  • ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе
  • ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-шляхціц-завальня-або-белар
творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-сын-буры.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki