~~META: title = Ян Баршчэўскі — Сын буры &keywords = Баршчэўскі, сын, буры &abstract = Кароткі пераказ апавядання "Сын буры" з кнігі Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" &iftrue = nan ~~ ====== Ян Баршчэўскі — Сын буры ====== У другой гісторыі сляпы Францішак прыгадвае сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які называў сябе Сынам Буры.\\ Сустрэча адбылася падчас навальніцы. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Грымоты і маланкі не палохалі яго, а забаўлялі. У гаворцы са сляпым Францішакам чалавек прызнаўся, што любіць слухаць шум ветру, глядзець на аграмадзіны чорных хмар і на пажары перуноў. Ён распавёў пра Сына Шчасця, які жыве ў багатым палацы, і Сына Цярпення, які жыве ў хаце пад саламянай страхою.\\ Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблокамі кружаць арлы. Хлопец вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі... ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>пасля-буры]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-назначэнне-фантастычнага-ў]] * [[ibdc.ped>бура]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-шляхціц-завальня-або-белар]]