~~META: title = Ян Баршчэўскі — Размова хлопаў &keywords = Баршчэўскі, размова, хлопаў &abstract = Чытаць верш Яна Баршчэўскага "Размова хлопаў" &iftrue = nan ~~ ====== Ян Баршчэўскі — Размова хлопаў ====== От то мае вы браціхны,\\ Хоць не адной маціхны,\\ Скажу я вам адну рэч,\\ А хто не уверыць – пайшоў прэч.\\ \\ Калісь французская сіла\\ З-за Нёмана наступіла;\\ Стала і нас карціць,\\ Як бы то Польшчу звараціць.\\ \\ А мы сядзім ціха,\\ Покуль прынесла ліха.\\ Яны ў наш двор,\\ Ну-тка і мы дзяліць здор.\\ \\ А так мяса наварылі,\\ Што б мы іх угаварылі\\ Свірны у дварах паразбіваць,\\ Паноў у лес паразганяць.\\ \\ Першы Хам сеў за стол,\\ Глядзіць у кут, як сакол;\\ А як ногі разапрэць,\\ То хоць шасцярнёю едзь.\\ \\ А як зачаў гадаць\\ І рэч распрастраняць –\\ Яны раты паразявалі\\ І вушы панастаўлялі.\\ \\ "– Дзецюкі! Худа нам жыць!\\ Пакіньма прыгон служыць!\\ Зробім вольнасць і урэч\\ Нас ураднік не будзе сеч!\\ \\ Ці мы людзі не такія?\\ Што нам пагрозы усякія?!\\ Ідзеш у двор і баішся,\\ Пакуль к пану прыступішся.\\ \\ Да яшчэ на том не канец:\\ Палажы на стол дзесяць яец.\\ І так яшчэ страх бярэ,\\ Што мой панок запяе.\\ \\ Э! Ужо з таго не лады,\\ Худыя нашы гады.\\ Помніце вы, дзецюкі,\\ Тыя вякі, як жывалі палякі?!\\ \\ Што то за паны бывалі!\\ Нас у некруты не бралі;\\ А розуму у іх ці мала?\\ Хоць чупрынка зверху мала,\\ Хоць валасоў на лбу нет,\\ Да ўжо вусы на ўвесь свет!\\ \\ А як харашо хадзілі!\\ Сукні,бы жар, насілі,\\ Два рукавы красныя,\\ А два ззаду запасныя.\\ А заднія палы у тых паноў –\\ Цяперашнія шыюць па семера штаноў!\\ \\ А гэтыя і самі згалелі\\ І нас з душамі паелі!\\ От, бачыце вы, дзеці,\\ Якія цяпер паны на свеце.\\ Трэба нам за калы брацца,\\ Старой Польшчы дабівацца".\\ \\ Як гэтак Хам сказаў,\\ Усім ахвоты дадаў.\\ Першы Даніла,\\ У каторага вялікая сіла,\\ Сказаў:"Хоць мне паб’юць штаны,\\ Ды ужо не будуць паны".\\ \\ А так пілі і гулялі,\\ Разам паноў разбівалі.\\ Цыну і срэбра браў як хто мог,\\ Каб абліць дуду і рог.\\ \\ Сукні бралі на вяроўкі,\\ Што б пашыць жынкам шнуроўкі,\\ А так скора завярнулі,\\ Дворы ў пусткі абярнулі. Крыніца: Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. Частка першая. (Другая палова XVIII – першая палова ХІХ стст.). Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “Беларуская філалогія” / Склад. М. Хаўстовіч. – Мн.,\\ 2006. – 224 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-назначэнне-фантастычнага-ў]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-цэнтральная-праблема-шляхц]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-шляхціц-завальня-або-белар]]