~~META: title = Ян Баршчэўскі — Падарожжа &keywords = Баршчэўскі, падарожжа &abstract = Чытаць верш "Падарожжа" Яна Баршчэўскага &iftrue = nan ~~ ====== Ян Баршчэўскі — Падарожжа ====== Я ў дарозе! Ў сонцы — гоні!\\ Фурман лейцы ўскіне з маху,\\ I — звініць званок па шляху,\\ Мчацца сокаламі коні!\\ \\ Ледзь лаўлю я вёрсты вокам.\\ Міма — нівы, хаты сёлаў.\\ З-пад капытаў — гром, з-пад колаў\\ Пыл услед клубком высокім!\\ \\ Вечар. Выйшлі ў неба зоры.\\ Халадок нам лашчыць твары.\\ Змрок ахутвае абшары,\\ Серабром між ніў — азёры.\\ \\ Жураўлёў ляціць грамадка,\\ Села ў лог — у змроку тоне.\\ Ноч яе прыспіць на лоне,\\ Бы дзяцей уласных матка.\\ \\ Не засну я. Дні былыя\\ Промень памяці вяртае.\\ Быццам кнігу, зноў гартае\\ Сны дзяцінства залатыя.\\ \\ Думкі рояцца ў прасторы.\\ Бачу добра сэрца вокам\\ Хвілі ўсе мае за змрокам —\\ Мне яны зіхцяць, як зоры.\\ \\ Вочы любай, шэпты гаю,\\ На світанні развітанне,\\ I сяброўства, і каханне —\\ Я ў адзін вянок сплятаю.\\ \\ Там майго юнацтва мроя.\\ Свеціць ранішняй расінай,\\ Аж пакуль сваёй часінай\\ Не спадзе з маёй зарою.\\ \\ Выплыў месяц з-за вярбіны\\ I заліў балынак сваёю\\ Белізною незямною —\\ Крыж адкрыў во ля даліны.\\ \\ О магілка! Шлях канечны\\ Падарожнага, што мроі\\ Тут схаваў у супакоі.\\ Ён знайшоў начлег тут вечны!\\ \\ Чую — гром! Бы ў небе брама\\ Расчынілася! Віхура!\\ Дождж і град! Бушуе бура\\ Ў лесе і ў душы таксама.\\ \\ Цемра — дзе тут гай, дзе гоні?\\ І ці цэлы ў колах спіцы?\\ Скрозь грамы і бліскавіцы\\ Мчацца сокаламі коні!\\ \\ 1839-1841 Крыніца: Літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя: анталогія / укладальнікі: К. А. Цвірка, І. С. Шпакоўскі, К. У. Антановіч — Мінск: Беларуская навука, 2013. — 862 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-падарожжа-вакол-дома]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-стасева-падарожжа]] * [[ibdc.ped>кругасветнае-падарожжа]] * [[ibdc.ped>адважныя-падарожнікі]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-падарожжа]]