Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ян-баршчэўскі:ян-баршчэўскі-дзеванька

Гэта старая версія дакумента!


Ян Баршчэўскі — Дзеванька

Ах, чым жа твая, дзеванька, галоўка занята?
Ці табе не напрыкрылася чужая хата?

На каго ж ты пазіраеш,
Сваё сэрца прыкланяеш?
Не будзе тут пуці.


Прывучыла ж ты двух хлопцаў, як пташак у сеці.
Яны к табе ўдзень і ўночы рады прыляцеці.

I ты к ім лятаеш,
Панскі двор пабуджаеш
На вялікі смех.


Прывучыла ж ты лоўчага, ён жа і стралец,
I дудар быў некалі, і рускі пявец.

А стралец і дудар —
Невялікі гаспадар,
Будзеш без хлеба.


Палюбіла садоўніка, і гэта не ў пуць.
Ды ён жа слуга гасподскі, асцярожна будзь:

Мадамай табе не быць,
Дзяцей табе не ўчыць,
Ведзь ты не ўмееш.


1809

Падобныя старонкі

  • ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе
  • ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-цэнтральная-праблема-шляхц
  • ян-баршчэўскі/шляхціц-завальня-або-беларусь-у-фантасты
  • ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-шляхціц-завальня-або-белар
  • ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-назначэнне-фантастычнага-ў
творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-дзеванька.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki