~~META: title = Ян Баршчэўскі — Дзеванька &keywords = дзеванька &abstract = Чытаць верш "Дзеванька" Яна Баршчэўскага &iftrue = nan ~~ ====== Ян Баршчэўскі — Дзеванька ====== Ах, чым жа твая, дзеванька, галоўка занята?\\ Ці табе не напрыкрылася чужая хата? На каго ж ты пазіраеш,\\ Сваё сэрца прыкланяеш?\\ Не будзе тут пуці. \\ Прывучыла ж ты двух хлопцаў, як пташак у сеці.\\ Яны к табе ўдзень і ўночы рады прыляцеці. I ты к ім лятаеш,\\ Панскі двор пабуджаеш\\ На вялікі смех. \\ Прывучыла ж ты лоўчага, ён жа і стралец,\\ I дудар быў некалі, і рускі пявец. А стралец і дудар —\\ Невялікі гаспадар,\\ Будзеш без хлеба. \\ Палюбіла садоўніка, і гэта не ў пуць.\\ Ды ён жа слуга гасподскі, асцярожна будзь: Мадамай табе не быць,\\ Дзяцей табе не ўчыць,\\ Ведзь ты не ўмееш. \\ 1809 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-цэнтральная-праблема-шляхц]] * [[творы/ян-баршчэўскі/шляхціц-завальня-або-беларусь-у-фантасты]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-шляхціц-завальня-або-белар]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-назначэнне-фантастычнага-ў]]