~~META: title = Ян Баршчэўскі — Гарэліца &keywords = Баршчэўскі, гарэліца &abstract = Чытаць верш "Гарэліца" Яна Баршчэўскага &iftrue = nan ~~ ====== Ян Баршчэўскі — Гарэліца ====== Ах ты ж, мая гарэліца, мая весялуха,\\ Цераз усю мяне ночку мучыла сукруха.\\ Ці мне ж было гэта лоўка, што я ўсю ночку\\ Толькі відзеў ува сне парожнюю бочку?\\ \\ А цяпер жа я даждаўся, вот тут загуляю,\\ Гуга, гуга! – загукаю і запаклікаю.\\ Ці мне ж у галаве хатка, ці дзеткі, ці жонка?\\ Яшчэ ж у мяне з грошыкамі бразгае машонка.\\ \\ Слава ж Богу, што даждаўся. Вот тут загуляю!\\ Гуга, гуга! – загукаю і запаклікаю.\\ Калі ж пойдзе уся хатка, дык жонцы – вяроўка,\\ А мне з панам разбірацца не будзе то лоўка.\\ \\ А я ж пану пакланюся: панок, маё гора,\\ Жыта касіў, сена грабіў цэлы дзень учора.\\ Вот тут пан прасціць і міласць пакажа,\\ Яшчэ хлопцу гарэліцы мне прынесць прыкажа. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-цэнтральная-праблема-шляхц]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-шляхціц-завальня-або-белар]] * [[творы/ян-баршчэўскі/шляхціц-завальня-або-беларусь-у-фантасты]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-назначэнне-фантастычнага-ў]]