~~META: title = Ян Баршчэўскі — Бунт хлопаў &keywords = Баршчэўскі, бунт, хлоп &abstract = Чытаць верш "Бунт хлопаў" Яна Баршчэўскага &iftrue = nan ~~ ====== Ян Баршчэўскі — Бунт хлопаў ====== Як французская сіла\\ Із-за Дзвіны наступіла,\\ Нам стала карціць,\\ Штоб парадак прыўраціць. Аднака ж сядзелі ціха.\\ Аж тут прыносіць ліха\\ Французаў у наш двор —\\ I ну-тка дзелаць збор. Клеці паразбівалі,\\ Паноў нашых сагналі,\\ Нас казалі пазбіраць\\ I гарэлку піць і браць. Французы нас пахвалялі,\\ Аб нашым краі пыталі\\ I на мігі нас прасілі,\\ Каб мы з імі двор лупілі. I мы доўга там гулялі,\\ Што хацелі, пілі, бралі... Той браў плацце на вяроўку,\\ Чым абшыць жонцы шнуроўку,\\ Цыны, медзі, колькі мог,\\ Чым абліць дуду і рог... Іншы быдла занімае,\\ Другі адзенне хапае,\\ Іншы толькі есць і п’е,\\ Другі шабляй куры б’е. Калі ўжо так гуляюць,\\ Пачулі: з пушак страляюць.\\ «Галён! галён!»1 — закрычалі\\ I ўсе з двору высыпалі. У Клясціцах2, а дзве мілі,\\ Крывавую вайну чынілі. Як французы выйшлі, самі\\ Мужыкі былі панамі.\\ I калі так пагулялі,\\ Раду сабе укладалі. Першы Мінка сеў за стол,\\ Ў куты глядзіць, як сакол,\\ На крэсле, дзе сядзеў пан, —\\ Пуза, як барабан. А ногі як разапнець,\\ Хоць з калёсамі праедзь. «Помню я тыя векі,\\ Як жылі паноў прэдкі:\\ Нас у рэкруты не бралі.\\ Ах, што за паны бывалі! Хоць на лбе валос і нет,\\ Ды ўжо ж вусы на ўвесь свет!\\ Два рукавы мелі красных\\ I яшчэ два ззаду запасных. З адной палы ў тых паноў\\ Семера б пашыў штаноў!\\ А гэтыя і нас паелі,\\ I самі ўжо згалелі. Полы сабе паабразалі,\\ Хвасты ззаду паадсякалі,\\ I цяпер ужо усякай\\ Кусай ззаду... Прыйдзеш у двор, баішся,\\ Пакуль к пану збліжышся,\\ Доўга га лаву скрабеш. Яшчэ гэта не канец:\\ Палажы ж на стол яец.\\ I тут яшчэ страх бярэць\\ Ждаць, што пан запяець... Калі прапусціш хоць дзень,\\ Дадуць — як у берасцень!..\\ Хай мне хоць паб’юць штаны,\\ Ды ўжо ж не будуць паны!.. Гэй, каб нам быць весялей!\\ Гэй, каб нам быць пасмялей!\\ Пойдзем, братцы, ў кабачок,\\ Вып’ем гарэлкі кручок. Водка крэпка, мера спора,\\ Будзем піць, забудзем гора,\\ Братцы, як у добры год,\\ Завядзём тут карагод. Пойдзем ад хаты да хаты,\\ Ці галыш хто, ці багаты;\\ Калі будзе весяло,\\ К нам збярэцца ўсё сяло... Пілі бацькі і дзяды,\\ I мы ступім у іх сляды:\\ Яны гора не знавалі,\\ Гарэлку добра сцябалі. Чалом, Грышка! Чалом, Дзёма!\\ Чалом, Кузьма! Заві Пахома!\\ Чаго яшчэ будзем чакаць?\\ Пара гарэлку піць, скакаць. Памаўчы лепш, не сварыся,\\ З намі йдзі скакаць, Марыся!\\ Замаўчы й ты, Селівон!\\ Не замоўчыш, пойдзеш вон!» Дзядзька сядзіць, піпку курыць,\\ П’е гарэлку, вачмі жмурыць,\\ А дзядзіна не ўважае,\\ Цалком чарачкі глытае. Саўка скача, піша, пыша,\\ Умарыўся, ледзьве дыша.\\ Барыс — строгі целялёг,\\ Упіўшыся, пад лаўку лёг. На ліха вось тут аканом\\ Уляцеў, награнуў з бізуном...\\ Рассыпалісь нашы розна,\\ Куды папала, куды можна. Адзін схаваўся быў пад стол,\\ Яго аконам — за хахол. Відзіць Мінка, што тут худа!..\\ Абярнуўся туды-сюды,\\ Бедны, наўцёкі дзярэ: А куды відзіць — туды бярэ... \\ 1. Хадзем, хадзем (франц.);\\ 2. Клясціцы – вёска ў цяперашнім Расонскім раёне (Віцебшчына). Тут летам 1812 г. 25-тысячны корпус рускага войска на чале з генералам Вітгенштэйнам разбіў 40-тысячны французскі корпус маршала Удзіно. Крыніца: Літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя: анталогія / укладальнікі: К. А. Цвірка, І. С. Шпакоўскі, К. У. Антановіч — Мінск: Беларуская навука, 2013. — 862 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-цэнтральная-праблема-шляхц]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-шляхціц-завальня-або-белар]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-назначэнне-фантастычнага-ў]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-бунт]]