Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-я-люблю-цябе-да-скону

Гэта старая версія дакумента!


Янка Сіпакоў — Я люблю цябе да скону...

Я люблю цябе да скону,
Я люблю цябе да звону,
Я люблю цябе з вагона,
З самалёта, з карабля,
Цёплы шарык мой зялёны,
Ціхі шарык мой зялёны,
Мікрашарык мой зялёны –
Несхадзімая зямля!

На табе – вясна віруе,
На табе – зіма снягуе,
На табе – і лета чуе:
Восень у лісці шуршыць.
Я цябе знайшоў такую,
Я цябе адкрыў такую,
Зберагу цябе такую,
Покуль буду сам я жыць.

Вось таму змаўчаць не можна,
Вось таму баіцца кожны:
Над табой, такой мурожнай,
У павевах вецярка,
Чуеш, як зусім трывожна,
Як нахабна і трывожна,
Дзесьці здружана трывожна
З мечам шэпчацца рука.

Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с.

Падобныя старонкі

  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-я-люблю-цябе-да-скону.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki