~~META: title = Янка Сіпакоў — Я выплываю з адзіноты... &keywords = выплываю, адзіноты, глыбіні, халоднай &abstract = Чытаць трыялет Янкі Сіпакова "Я выплываю з адзіноты..." &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Я выплываю з адзіноты... ====== Я выплываю з адзіноты,\\ Нібы з халоднай глыбіні,\\ I бачу сонца ў вышыні –\\ Я выплываю з адзіноты!\\ Святлеюць сонечныя дні,\\ I рукі просяць зноў работы:\\ Я выплываю з адзіноты,\\ Нібы з халоднай глыбіні...\\ \\ Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/трыялет]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-юнацтва-светлая-часіна]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-трыялет]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-]]