~~META: title = Янка Сіпакоў — Ялта, Максім, кіпарысы &keywords = навучыў, гаварыць, па-беларуску, кіпарысы &abstract = Верш Янкі Сіпакова "Ялта, Максім, кіпарысы" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Ялта, Максім, кіпарысы ====== Ён навучыў, здаецца, гаварыць\\ Па-беларуску нават кіпарысы,\\ Барвінак на магільніку гарыстым\\ Ён навучыў, здаецца, гаварыць.\\ Паўднёва сонца плавіцца ўгары,\\ Зямля гарачая, нібыта прысак...\\ Ён навучыў, здаецца, гаварыць\\ Па-беларуску нават кіпарысы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-юнацтва-светлая-часіна]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]] * [[слоўнік/трыялет]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-трыялет]]