~~META: title = Янка Сіпакоў — Як радасна, мой дружа, разумець... &keywords = жыў, дружа, разумець, радасна &abstract = Чытаць верш Янкі Сіпакова "Як радасна, мой дружа, разумець..." &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Як радасна, мой дружа, разумець... ====== Як радасна, мой дружа, разумець,\\ Што наш народ не пагражаў нікому.\\ Не нападаў, не гнаў нікога з дому\\ I ў дом чужы не нёс ніколі смерць.\\ \\ Ён ціха жыў і трудна працаваў,\\ Араў зямлю, навіў рупліва хаты,\\ Хоць сам ён жыў спрадвеку небагата,\\ Ды ўсім, хто прагнуў хлеба, хлеб даваў.\\ \\ Зямля і воля мараю былі.\\ I на вайне ён спавядаўся полю.\\ Як птушку, грэў заўжды пад сэрцам волю,\\ Каб зноў араць і сеяць на зямлі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]]