~~META: title = Янка Сіпакоў — Шануйце зямлю нашу ўвесну... &keywords = шануйце, зямлю &abstract = Чытаць верш "Янкі Сіпакова "Шануйце зямлю нашу ўвесну..." &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Шануйце зямлю нашу ўвесну... ====== Шануйце зямлю нашу ўвесну,\\ Што ўся аддалася сяўбе.\\ Як ёй жывецца, балеснай,\\ Семя прыняўшы ў сябе?\\ \\ Шкадуйце зямлюсю ўлетку –\\ Цяжарныя хлебам палі.\\ А ўсё, што з надзеяю гэткай,\\ Хіба зневажалі калі?!\\ \\ Беражыце зямельку ўвосень –\\ Спакойна раджае няхай\\ Усё, што ў сабе яна носіць\\ Ад сеялкі і лемяха.\\ \\ Не чапайце зямліцу зімою,\\ Што нібы парадзіха ў сне.\\ Гордая стомай сваёю\\ Няхай і яна адпачне. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]]