~~META: title = Янка Сіпакоў — Хлеб &keywords = хлеб, метал, Гарымір &abstract = Чытаць баладу "Хлеб" Янкі Сіпакова &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Хлеб ====== //Чэшская балада. Дахрысціянскія часы// \\ Як палохаць сталі далі –\\ Апусцелі спрэс палі,\\ Людзі нівы пакідалі,\\ Людзі хлеб нашчэнт звялі.\\ \\ І шукаючы метала,\\ Разрывалі хціва спрат.\\ Стала хлеба дужа мала,\\ А метала стала шмат.\\ \\ Рудакопамі усе сталі.\\ Ява скінулася сном,\\ А палі пазарасталі\\ Бадзякамі, бур’яном.\\ \\ I схаваўшыся ў зацішку,\\ Людзі млелі над дабром:\\ Багацелі залацішкам,\\ Багацелі серабром.\\ \\ Думка, кажуць, узнікала\\ I трывожыла падчас:\\ Вельмі многа ў нас метала,\\ Вельмі мала хлеба ў нас.\\ \\ А была б якая радасць\\ На няўтоленым стале,\\ Каб не грэбліся ў пакладах,\\ А спялілі людзі хлеб!\\ \\ І ўладыкам страшна стала –\\ Ехаць трэба ў Вышаград:\\ Стала хлеба дужа мала,\\ А метала стала шмат.\\ \\ Зразумелі, як надзею,\\ Гарыміраў запавет:\\ Не металам багацее,\\ Багацее хлебам свет.\\ \\ I ў палац павезлі клопат –\\ Хай паможа князя раць\\ Самаробных рудакопаў\\ Зноў па нівах разагнаць.\\ \\ Але князь іх не паслухаў –\\ Сам металам багацеў,\\ Тым, што, чорт, ярчэй ад плуга\\ У руках заўжды зіхцеў.\\ \\ А калі да рудакопаў\\ Гэты водгалас дайшоў,\\ Загулі шуканцы скопам\\ Ля шатроў і шалашоў.\\ \\ – Гарымір пра хлеб якоча,\\ А наш коўкі хлеб на смак...\\ Што ён хоча, што ён хоча,\\ Неумецельскі дзівак?!\\ \\ Мы ж здружыліся з металам,\\ Не бядуем ад таго,\\ Што у княстве хлеба мала,\\ Што няма ў рудзе яго.\\ \\ Зато золата і ў штольнях\\ Вочы крадзе – ззяе так. З ім і раб – адразу вольны, Багацее з ім бядак.\\ \\ Яму ж мала, чулі, хлеба,\\ Бы за ўсё хлеб залацей.\\ Напіхаць у глотку трэба –\\ Хай ім давіцца, зладзей.\\ \\ I ў Няўмецелі пабеглі,\\ Зло гадуючы ў крыві,\\ А з сабой бухонкі цеглі –\\ Хлебам здрайцу падавіць.\\ \\ Як на ведзьміным ігрышчы\\ Вар’яцелі – проста жах. I ламалі гарадзішча,\\ Хлеб камкуючы ў руках.\\ \\ I ўжо колюць Гарыміра\\ Вочы ў ночы – як агні. Шматгаловага вампіра,\\ Ён убачыў, не спыніць.\\ \\ I – ў канюшню што ёсць сілы,\\ Крыкнуў там на ўвесь адчай: –\\ Выручай, мой Шэмік мілы,\\ Конь мой верны. Выручай!\\ \\ I чапляліся за ногі,\\ I ўдагонку слалі гнеў,\\ Але Шэмік для падмогі\\ Нібы крылы ўлёт займеў.\\ \\ Сігануў ён над усімі\\ Праз галовы і платы.\\ Дзякуй, Шэмік, дзякуй, сівы,\\ Што шануеш хлеб і ты!\\ \\ А ў іх кідаліся хлебам.\\ Хлебам білі іх усе.\\ Хлеб жа між зямлёй і небам\\ Самародкамі вісеў.\\ \\ Скамянелі землякопы,\\ Як рукой зняло іх шал:\\ – Што ж мы робім, што мы робім\\ Самі нішчым свой метал.\\ \\ I ламалі хлеб адчайна,\\ Каб метал з яго здабыць...\\ Хлеб рабіўся зноў звычайным –\\ Тым, якім і трэба быць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>хлеб-3612]] * [[ibdc.ped>хлеб]] * [[ibdc.ped>хлеб-для-партызанаў]] * [[творы/янка-брыль/янка-брыль-сірочы-хлеб]] * [[ibdc.ped>вытаптаны-хлеб]]