~~META: title = Янка Сіпакоў — Урок. Сербская балада. ХХ стагоддзе &keywords = Сіпакоў, урок &abstract = Чытаць баладу Янкі Сіпакова "Урок" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Урок. Сербская балада. ХХ стагоддзе ====== "Пуцайце, я і сада држым час" *****, –\\ словы Мілае Паўловіча, настаўніка\\ з Крагуевацца, сказаныя фашыстам,\\ калі яны расстрэльвалі 300 школьнікаў... \\ Дзеці, супакойцеся,\\ Мы правядзём сягоння з вамі\\ Апошні свой урок...\\ Па-першае, давайце мы паўторым\\ Мінулае.\\ Хто ведае, скажыце мне,\\ Што значыць радасць, воля, смех, Радзіма?\\ О, столькі рук –\\ Засвоілі вы добра урок мінулы.\\ А цяпер давайце запішам тэму новага урока...\\ Прабачце, не запішам, а запомнім.\\ Увага, Глішыч! Не глядзі спалохана\\ На аўтаматы...\\ Не круціся...\\ Значыць, тэма:\\ "Звяры дваццатага стагоддзя".\\ Мэта:\\ Вас навучыць хачу я ненавідзець\\ Такіх звяроў...\\ \\ Страляйце ж крывасмокі!\\ \\ Чакаеце...\\ Ну што ж, тады прадоўжым\\ Урок наш, дзеці... Перад вамі экспанаты,\\ Не выкапнёвыя – жывыя экспанаты\\ І жорсткасці, і трусасці звярынай:\\ Яны ж баяцца нават вас, малечы, –\\ Безабаронных,\\ Вяснушчатых,\\ Кволых,\\ Хоць кулачкі адны – ўся ваша зброя...\\ Цішэй, не шморгай носам, Йовановіч!\\ Баяцца...\\ А таму, зірніце, абчапляўшыся\\ Гранатамі,\\ Нажамі,\\ Кулямётамі,\\ З дзяцьмі ваююць смела, неданоскі...\\ Не чысці, Крсціч, у фашыста боты –\\ На іх дыміцца кроў тваіх бацькоў...\\ \\ Страляйце ж, ваўкаўё!\\ \\ Марудзяць кулі...\\ Пойдзем тады далей,\\ Каб лепей разабрацца ў нашай тэме.\\ Звярніце ўвагу, дзеці:\\ У фашыстаў\\ Тупыя, абыякавыя твары,\\ А ў галаве пустой\\ (Хоць і такой вялікай!)\\ Не хопіць месца і маленькай думцы...\\ Не плач на ўроку, чуеш, Мілаевіч!..\\ Зірніце:\\ Вось – вышэйшай расы людзі,\\ Ніжэйшыя па думках за жывёлу,\\ Бо нават і ў сабачаняці вашага,\\ Вы помніце,\\ Якая мордачка разумная была...\\ Урок вы зразумелі, дзеці?\\ Можа,\\ Пытанні ў каго будуць? Задавайце.\\ Бо зараз зазвініць званок...\\ \\ Званок той быў чаргою кулямётнай, –\\ Яго ўжо дзеці не змаглі пачуць... ***** "Страляйце, я і зараз вяду ўрок"\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]]