~~META: title = Янка Сіпакоў — Тураўская элегія &keywords = горад, плады, зямля, цішэюць &abstract = Чытаць "Тураўскую элегію" Янкі Сіпакова &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Тураўская элегія ====== Сёння вясна красуецца, ажыўляючы зімовую прыроду. Буйныя ветры, ціха павяваючы, песцяць і гадуюць плады. I зямля, жывячы насенне, родзіць зялёную траву... //З малення Кірылы Тураўскага//\\ Прыгінае і самых высокіх\\ Да зямлі вечны цяжар гадоў.\\ I цішэюць, цішэюць крокі I людзей і старых гарадоў.\\ \\ Як прысеў ты, драўляны горад!\\ З крэктам з замкавай споўз гары.\\ I стагоддзі з табой не гавораць,\\ Як калісьці маглі гаварыць.\\ \\ I за сценамі замка не радзяць,\\ Як прыняць з Егіпта гасцей.\\ А на колішнім княскім пасадзе\\ Бульба расце.\\ \\ Покуль сала княгіня смажыць\\ (Пах яго заваёўвае дзень),\\ З камунальных харомаў княжыч\\ Па каня з аброццю ідзе.\\ \\ Бы праз сон, праз гады сваю веліч Слухае горад стары,\\ Як над ім, над стольным, звінелі, Нібы песня, званы ўгары.\\ \\ А таму, калі сонца прагляне I ўдзяўбнецца промнямі ў снег,\\ Як продкі, спавядаюцца тураўляне\\ Вясне.\\ \\ Хоць і вёснаў мінула багата,\\ Толькі ў Тураве, як і тады, Зямля атуляе і корміць зярняты,\\ Каб радзіць, як даўней, плады.\\ \\ Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/максім-танк-ой-не-гніце-ветры]] * [[слоўнік/элегія]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-прысніўся-сон]] * [[творы/максім-багдановіч/не-кувай-ты-шэрая-зязюля]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-элегія]]