Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-трыялет-гадоў

Гэта старая версія дакумента!


Янка Сіпакоў — Трыялет гадоў

Па беражку гадоў сваіх ідзём –
Якая гэта крохкая сцяжынка!
Пад намі, чуеш, крышацца ільдзінкі –
Па беражку гадоў сваіх ідзём.
I дні, як тыя ж крохкія ільдзінкі,
Ламаюцца ў халодны вадаём…
Па беражку гадоў сваіх ідзём –
Якая гэта крохкая сцяжынка!

Падобныя старонкі

  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-трыялет
  • рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-юнацтва-светлая-часіна
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-
  • эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет
  • трыялет
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-трыялет-гадоў.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki