~~META: title = Янка Сіпакоў — Трыялет гадоў &keywords = беражку, гадоў, ідзём, крохкая, сцяжынка &abstract = Чытаць "Трыялет гадоў" Янкі Сіпакова &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Трыялет гадоў ====== Па беражку гадоў сваіх ідзём –\\ Якая гэта крохкая сцяжынка!\\ Пад намі, чуеш, крышацца ільдзінкі –\\ Па беражку гадоў сваіх ідзём.\\ I дні, як тыя ж крохкія ільдзінкі,\\ Ламаюцца ў халодны вадаём...\\ Па беражку гадоў сваіх ідзём –\\ Якая гэта крохкая сцяжынка! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-трыялет]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-юнацтва-светлая-часіна]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]] * [[слоўнік/трыялет]]