~~META: title = Янка Сіпакоў — Твае рукі &keywords = лебедзі, белаю, зімою, рукі, крылы &abstract = Верш Янкі Сіпакова "Твае рукі" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Твае рукі ====== Твае рукі, твае рукі нада мною, –\\ Нібы лебедзі над белаю зімою.\\ Як ласкава яны кружаць\\ І са мной па леце тужаць,\\ Нібы лебедзі над белаю зімой.\\ \\ Цяжка, рукі, расставацца з вамі дужа\\ І без вас мне аставацца паміж сцюжаў...\\ Не ляціце, рукі, ў вырай,\\ Нада мной кружыце шчыра –\\ Нібы лебедзі над белаю зімой.\\ \\ Я люблю, як твае рукі нада мною –\\ Нібы лебедзі над белаю зімою,\\ Як яны садзяцца міла,\\ Склаўшы крылы, склаўшы крылы, –\\ Нібы лебедзі над белаю зімой.\\ \\ Калі лашчаць валасы мне твае рукі–\\ Слухаю, бы песню, я іх рухі.\\ А яны пяюць шчымліва\\ І крыляюць палахліва, –\\ Нібы лебедзі над белаю зімой. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]]