Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-танец-соснаў

Гэта старая версія дакумента!


Янка Сіпакоў — Танец соснаў

Каб сустрэць хутчэй аўтобус,
Сосны выбеглі на ўзлесак
I, як людзі з караваем,
З аблачынкамі на лапках
Запрасілі ў сваю хату
На агледзіны іх казкі.
Гэта казка – танец соснаў:
Мітусяцца яны злева,
Справа – робяць круг шырокі
I, як бы дзяўчаткі тыя,
Так і млеюць, так і хочуць
За спіну другіх схавацца.
А калі карэнне раптам
Пад аўтобус наш трапляе, –
Сосны ўпрысядкі ірвуцца,
Як вясковыя танцоры,
А пасля ў ручай спяшаюць,
Каб абдаць вадою станы,
Разамлелыя у танцы.
Гляньце, гляньце, як галінкі
Засрабрыліся ад пырскаў!..
Толькі позна… Вунь з ускрайку
Нам апошняя сасонка
Памахала сваёй лапкай.
Едзе полем наш аўтобус,
Не ўзнімае ні пылінкі:
Мусіць, хоча азірнуцца,
Каб яшчэ хоць раз убачыць
Танец казачны сасонак.

Падобныя старонкі

  • сасна
  • сасна-пры-дарозе
  • анатоль-бутэвіч/анатоль-бутэвіч-як-сасна-з-бярозай-пасяб
  • іван-навуменка/іван-навуменка-сасна-пры-дарозе
  • аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-сасна-і-бяроза
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-танец-соснаў.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki