~~META: title = Янка Сіпакоў — Танец соснаў &keywords = сосны &abstract = Чытаць верш "Танец соснаў" Янкі Сіпакова &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Танец соснаў ====== Каб сустрэць хутчэй аўтобус,\\ Сосны выбеглі на ўзлесак\\ I, як людзі з караваем,\\ З аблачынкамі на лапках\\ Запрасілі ў сваю хату\\ На агледзіны іх казкі.\\ Гэта казка – танец соснаў:\\ Мітусяцца яны злева,\\ Справа – робяць круг шырокі\\ I, як бы дзяўчаткі тыя,\\ Так і млеюць, так і хочуць\\ За спіну другіх схавацца.\\ А калі карэнне раптам\\ Пад аўтобус наш трапляе, –\\ Сосны ўпрысядкі ірвуцца,\\ Як вясковыя танцоры,\\ А пасля ў ручай спяшаюць,\\ Каб абдаць вадою станы,\\ Разамлелыя у танцы.\\ Гляньце, гляньце, як галінкі\\ Засрабрыліся ад пырскаў!..\\ Толькі позна... Вунь з ускрайку\\ Нам апошняя сасонка\\ Памахала сваёй лапкай.\\ Едзе полем наш аўтобус,\\ Не ўзнімае ні пылінкі:\\ Мусіць, хоча азірнуцца,\\ Каб яшчэ хоць раз убачыць\\ Танец казачны сасонак. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>сасна]] * [[ibdc.ped>сасна-пры-дарозе]] * [[творы/анатоль-бутэвіч/анатоль-бутэвіч-як-сасна-з-бярозай-пасяб]] * [[творы/іван-навуменка/іван-навуменка-сасна-пры-дарозе]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-сасна-і-бяроза]]