творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-сінягорыя
Гэта старая версія дакумента!
Янка Сіпакоў — Сінягорыя
Ёсць летуценні сінія –
Сіней ад аснежаных ранкаў,
Краіна ёсць – Сінягорыя,
Прывезеная на санках.
Над ёй галаруч завіхаюцца
Па вушы мокрыя дойліды,
Рукі ў кішэнях грэюць,
Калі пальцы ад снегу зойдуцца…
Мараць у снежных сценах,
Мараць у белых палацах,
Якія жывуць толькі ў казках,
Сівым архітэктарам сняцца.
Калі спаць прымушаюць дойлідаў –
У парках, нібы ў музеях,
Сумаваць без іх застаюцца
Напаўразбураныя калізеі.
Імі ўсю ноч любуюцца
Паклонніцы і паклоннікі –
Іх снежныя бабы вартуюць,
Як белага дойлідства помнікі.
Як летуценні светлыя –
Святлей ад аснежаных ранкаў –
Берагуць яе,
Сінягорыю,
Прывезеную на санках.
Падобныя старонкі
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-сінягорыя.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1