~~META: title = Янка Сіпакоў — Сінягорыя &keywords = санках, мараць, ранкаў, летуценні, аснежаных &abstract = Чытаць верш Янкі Сіпакова "Сінягорыя" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Сінягорыя ====== Ёсць летуценні сінія –\\ Сіней ад аснежаных ранкаў,\\ Краіна ёсць – Сінягорыя,\\ Прывезеная на санках.\\ \\ Над ёй галаруч завіхаюцца\\ Па вушы мокрыя дойліды,\\ Рукі ў кішэнях грэюць,\\ Калі пальцы ад снегу зойдуцца...\\ \\ Мараць у снежных сценах,\\ Мараць у белых палацах,\\ Якія жывуць толькі ў казках,\\ Сівым архітэктарам сняцца.\\ \\ Калі спаць прымушаюць дойлідаў –\\ У парках, нібы ў музеях,\\ Сумаваць без іх застаюцца\\ Напаўразбураныя калізеі.\\ \\ Імі ўсю ноч любуюцца\\ Паклонніцы і паклоннікі –\\ Іх снежныя бабы вартуюць,\\ Як белага дойлідства помнікі.\\ \\ Як летуценні светлыя –\\ Святлей ад аснежаных ранкаў –\\ Берагуць яе, Сінягорыю, Прывезеную на санках. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]]