~~META: title = Янка Сіпакоў — Спяць у снарадах... &keywords = спяць, снарадах &abstract = Адказы на пытанні да верша Янкі Сіпакова "Спяць у снарадах..." &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Спяць у снарадах... ====== Спяць у снарадах,\\ Спавітыя белаю, як сама смерць,\\ Сталлю,\\ Пакручастыя віхры,\\ Аглушальныя грамы,\\ Пажары, вулканы і землетрасенні...\\ \\ Спяць чалавечыя крыкі,\\ Спяць адкрытыя вочы,\\ Спяць бяссонныя месяцы,\\ Спяць сусветныя жахі\\ Ва ўпакоўцы сталёвай...\\ \\ Не будзіце іх, людзі! \\ \\ **Адказы на пытанні:**\\ 2. Паэта хвалюе тэма міру і вайны. Пакуль не ўзведзены ў боегатоўнасць пушкі, не выпушчаны снарады, да таго часу не будуць чутны людскія слёзы, крыкі, не будуць знішчаны гарады, знявечаны землі.\\ \\ 3. Снарад – сімвал смерці, знішчэння, пад яго сталёвай абалонкай – смерць людзей. Менавіта страшную смерць хаваюць у сабе бомбы і снарады, і міны.\\ \\ 4. У апошніх радках твора адчуваецца рытмічнасць мовы: Спяць чалавечыя крыкі,\\ Спяць адкрытыя вочы,\\ Спяць бяссонныя месяцы,\\ Спяць сусветныя жахі\\ Ва ўпакоўцы сталёвай...\\ \\ Не будзіце іх, людзі! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]]