творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-сонечны-дождж
Гэта старая версія дакумента!
Янка Сіпакоў — Сонечны дождж
Ён паліўся… Спорны, шчодры.
Церабнуў на промнях коса,
зазваніў са стрэх у вёдры,
на дварэ абмыў калёсы.
Падстаўляюць чашкі кветкі –
хочуць піць пасля спякоты,
а ільнам, бы нам, няўседкі –
ліўнем мыюцца з ахвотай.
Веццем-прыгаршчамі клёны
дажджавыя кроплі ловяць;
як жаніх, стаіць зялёны,
чыста вымыты ядловец.
А пасля дажджовай працы
прыгажосць зямля прыдбала,
нават сонца прыбірацца
ў вясёлку спешна стала.
Падобныя старонкі
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-сонечны-дождж.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1